ПЕРАМАГЛА МАЛАДОСЦЬ
Ужо адзінаццаты раз Шчучын гасцінна вітаў удзельнікаў шахматнага фестывалю “Шчучынская вясна – 2009”. На гэты раз сабраліся 12 аматараў старажытнай гульні. Сярод гасцей былі шахматысты з Ліды, Мастоў, Гродна. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стала перамога адзінаццацігадовага шчучынца Андрэя Асанава над вопытным 86-гадовым Аляксеем Самусевічам з Мастоў. Гэта вельмі ўдалы дэбют хлопчыка.
А пачаўся фестываль “Шчучынская вясна – 2009” з мінуты маўчання, якой удзельнікі ўшанавалі памяць аб сваіх сябрах-шахматыстах, якіх, на жаль, ужо няма ў зямным жыцці.
Усе шахматныя баталіі былі надзвычай цікавымі. Але адметнай стала гульня нашага земляка Сяргея Малага. Перайграўшы ў першай гульні традыцыйна моцнага саперніка з Ліды Уладзіміра Раўкачова (правільна “Раўчакова” – В. Р.), ён практычна на адным дыханні атрымаў пяць перамог і дзве партыі сыграў унічыю. За што Сяргей і ўдастоены звання абсалютнага чэмпіёна фестывалю.
За другое і трэцяе месца ва ўпартай барацьбе спрачаліся адразу тры прэтэндэнты: Сяргей Майсак (Гродна), Віктар Шарко (Масты) і Канстанцін Ступакевіч (Шчучын). Ва ўсіх іх у фінале была аднолькавая колькасць ачкоў. Аднак па каэфіцыенце Бухгольца наш зямляк, на жаль, не змог разлічваць на прызавое месца.
Падвёў вынікі фестывалю начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Іван Гваздоўскі. Ён уручыў пераможцам дыпломы і памятныя падарункі.
Віктар ГАРДЗЕЕЎ,
старшыня праўлення аддзялення БГА ШАІВ “Шанц” па Гродзенскай вобласці.
(газета “Дзянніца”, Шчучын, 28.04.2009)
ПОМЕНЯЛИСЬ МЕСТАМИ
В преддверии Дня Победы уже 22-й год подряд в Лунинце прошёл шахматный турнир памяти партизана Николая Кулакевича среди учащихся района. Организовали его отдел по физкультуре и спорту райисполкома, обеспечивший призы и дипломы, и клуб «Ферзь» ГДК, взявший на себя организацию соревнования.
В турнире юношей, проходившем по швейцарской системе, в сравнении с прошлым годом произошла «рокировка» среди призёров: победил Алексей Баулин (СШ № 1 г. Лунинца), который в 2008 году был третьим, а прошлогодний победитель Александр Ляшук из той же школы теперь довольствовался «бронзой». «Серебро» на этот раз у Владислава Новака (СШ № 2 г. Лунинца).
У девушек в круговом турнире победила, как и год назад, Екатерина Хилюк (СШ № 2 г. Лунинца), на втором и третьем местах соответственно Ольга Савилович (Лунинская СШ) и Антонина Курилюк (Синкевичская СШ). В командном зачёте, как и в прошлом году, первое место у СШ № 1 г. Лунинца, второе – у СШ № 2 райцентра. «Бронза» на сей раз у Лунинской СШ, а дальше расположились школьники из Синкевич, Лахвы, СШ № 4.
Вадим ЖИЛКО, «ИП»
(газета «Информ-прогулка», Лунінец, 30.04.2009)